У гэтую пятніцу ў Вільні адбудзецца прэзентацыя блоку даследаванняў “Беларуская культура: стан і патрэбы актараў, перспектывы рэфармавання” – анлайн + афлайн у #Вільнюс, #Літва
Калі: 24 лістапада ў 12:00 па Вільні
Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g.5
Падчас імпрэзы будуць прадстаўленыя вынікі трох асобных даследаванняў беларускай культуры, якія цягам апошняга часу ладзіліся незалежнымі інстытуцыямі. Кожная з гэтых работ была арганізаваная ў адпаведнасці з уласным планам і мэтамі, але высновы, зробленыя па іх завяршэнні, бачацца патэнцыйна карыснымі шырокаму колу зацікаўленай аўдыторыі.
У якасці спікераў выступяць:
* Таццяна Пашавалава, дырэктарка міжнароднай арганізацыі “ЕўраБеларусь”, кансультантка Беларускай Рады культуры;
* Вадзім Мажэйка, кандыдат культуралогіі, рэдактар “Беларускага Штогодніка;
* Кацярына Раманчык, менеджарка праектаў Беларускай Рады культуры, фаўндарка sekktor.
Гаворка пойдзе пра вынікі даследаванняў па тэмах:
* Ключавыя актары незалежнай беларускай культуры: на памежжы прасторы і часу;
* Асноўныя кірункі рэфармавання менеджменту дзяржаўных арганізацый сферы культуры;
* Патрэбы дзеячаў культуры ў адукацыі і павышэнні кампетэнцый у галіне менеджменту культурніцкіх праектаў.
Для пашырэння гарызонту вывучэння тэмы існасці беларускай культуры сёння арганізатары прапануюць агляд іншых даследчых матэрыялаў па тэме. Усе гэтыя работы, артыкулы, маніторынгі знаходзяцца ў адкрытым доступе, аднак сістэматызаваны дакумент дапаможа зарыентавацца ў невідавочным свеце актуальных даследаванняў беларускай культуры.
Спадзяемся, што нашая прэзентацыя паспрыяе абмену досведам, меркаваннямі і дасць арыенцір для стратэгічнага планавання дзейнасці розных актараў беларускай культуры.
Хочаце даведацца больш пра тое, як працуе беларуская культура сёння? Запрашаем!
Удзел магчымы анлайн і афлайн па рэгістрацыі.
Ддл: да 10:00 24 лістапада.
Cувязь з арганізатарамі: [email protected]