Artist Talk з беларускай паэткай, перакладчыцай, пісьменніцай Ганнай КомарКалі: 4 снежня, 19.00 – 2…

Artist Talk з беларускай паэткай, перакладчыцай, пісьменніцай Ганнай Комар

Калі: 4 снежня, 19.00 – 21.00 (па Мінску).

Запрашаюуь на анлайн-сустрэчу з Ганнай Комар. Плануецца пагутарыць, як пісаць пра сваіх матуль і гэтым пахіснуць падмурак патрыярхальнага парадку. Таксама абмяркуюць працу некалькіх даследчыц, якія працуюць у гэтым накірунку, а таксама прыклады з беларускай літаратуры.

Ганна Комар – аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort». У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасункаў з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, тэмы хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.

Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце анлайн-дыскусіі, мова сустрэчы – беларуская.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #літарататура