Тры магчымасці ўдасканаліць свае навыкі штодзённай працы з рознымі тыпамі дадзеных1⃣Free Bela…

Тры магчымасці ўдасканаліць свае навыкі штодзённай працы з рознымі тыпамі дадзеных


1⃣Free Belarus Center запрашае актыўных беларусаў і беларусак прыняць удзел у анлайн-трэнінгу па лічбавай бяспецы

Калі: 30 лістапада ў 19:00 (Мінск).

Вы даведаецеся:
• Як абараніць свой смартфон ад розных тыпаў пагроз
• Што ведае пра нас мабільны аператар
• Якім прыладам можна даверыць сваю геалакацыю
• Усё пра папулярныя месэнджары
• Рэкамендацыі па наладках Telegram.

Ананімны трэнер: спецыяліст па лічбавай бяспецы з шматгадовым досведам працы.

Зарэгістравацца.

***

2⃣«Фактчэкінг сваімі сіламі: як эфектыўна выкрываць фэйкі і маніпуляцыі» – #вэбінар па анлайн-бяспецы ад платформы dekoder.org

Калі: 30 лістапада, 18.30 – 21.00 (Мінск).

Вэбінар для тых, хто хоча навучыцца эфектыўна шукаць інфармацыю і верыфікаваць выявы, даведацца, што новага прапануе Google у 2023 годзе і якія яшчэ ёсць інструменты пошуку інфармацыі і вызначэння змен, а таксама аднаўлення таго, што знікла.

Ддл: 29 лістапада.
Зарэгістравацца.

***

3⃣ Курс ад Thomson Foundation: як рэдакцыям працаваць з аналітыкай дадзеных

Thomson Foundation падрыхтаваў для беларускіх медыйшчыкаў і медыямэнеджэраў беларускамоўны курс пра тое, як рэдакцыям працаваць з аналітыкай дадзеных, якія задачы можна вырашыць з дапамогаю розных аналітычных інструментаў і чым яны могуць дапамагчы медыям у прасоўванні кантэнту.

Курс выглядае як чат-бот для Telegram.

Калі вы працуеце з кантэнтам, не прапускайце і іншыя магчымасці для медыяспецыялістаў/_к ад @bajmedia і @pressclubbelarus

#медыя #СМІ #аналітыка #журналісты #грамадскія_праекты #блогеры