Пачынаецца набор на хакатон і акселератар для беларускіх медыйных праектаўДля каго: #медыя.Калі: сту…

Пачынаецца набор на хакатон і акселератар для беларускіх медыйных праектаў

Для каго: #медыя.
Калі: студзень 2024.

Выбраныя праекты трапяць у медыя акселератар (ён будзе працаваць у Варшаве 1 сакавіка – 1 кастрычніка 2024) і змогуць развіць свой праект, ідэю да стадыі рэалізацыі або выхаду на рынак.

Якія праекты могуць удзельнічаць у хакатоне:

Пашырэнне, прыцягненне і ўтрыманне палітычна і сацыяльна нейтральнай аўдыторыі беларускіх медыя ва ўмовах, калі аўдыторыя аддае перавагу чытанню навін, а не медыя.

Генератыўны AI і сістэмы аўтаматызацыі для медыя: як прымяняць новыя тэхналогіі з максімальнай карысцю для аўдыторыі і медыя.

На якой стадыі павінен быць праект для ўдзелу ў хакатоне? Гэта можа быць добра прадуманая ідэя з разуменнем мэтавай аўдыторыі, плана рэалізацыі і рэсурсамі, якія неабходны. Або праект, які вы ўжо пачалі рабіць, але патрэбная экспертная падтрымка.

Ддл: 25 снежня.
Заяўка для каманд.
Індывідуальная заяўка.

#адукацыя #грамадскія_праекты #публічныя_прасторы