Калі вы працуеце над дыгітальнымі прадуктамі, звязанымі з беларускай культуры і/альбо творчымі індус…

Калі вы працуеце над дыгітальнымі прадуктамі, звязанымі з беларускай культуры і/альбо творчымі індустрыямі, не прапусціце наступныя падзеі:

1⃣Для экспрэс-падтрымкі, анлайн-пракачкі вашай праектнай ідэі і пашырэння сувязяў:

Калядны анлайн-пітчынг праектаў / ідэй ад супольнасці “Культурны Код”

Не абыйдзецца без святочных падарункаў! Па традыцыі ўдзельнікі чата выберуць самы цікавы, на іх думку, праект з ліку прадстаўленых на пітчынгу. Ён і атрымае прыз — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.).

Калі: 22 снежня а 16:00 CET / 18:00 Мінск.
Дзе: ZOOM

Запрашаюцца як дасведчаныя каманды, так і навічкі. Можна прадставіць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.

Фармат + таймінг для кожнага праекта:
⁃ 5 хвілін пітча
⁃ 5-7 хвілін на абмеркаванне.

Ддл: 20 снежня.
Зарэгістравацца.

***

2⃣Калі вы ў #Вільнюс #Літва, працуеце (ці гатовыя працаваць) у міжнароднай камандзе, звярніце ўвагу:

УЖО заўтра адбудзецца прэзентацыя CreateCulture Lab.

Калі: 19 снежня 2023, 19.00.
Дзе: Прастора CreateCulture, Karmelitų gatvė 5, Vilnius

Праграма будзе разгортвацца ў Вільні і дыстанцыйна цягам 2 месяцаў наступнага года і будзе складацца з:
⁃ 3 афлайн-воркшопаў у студзені
⁃ спрынту ў 2-3 тыдні паглыбленай анлайн-працы над вашым праектам
⁃ фінальнага пітчынгу з магчымасцю трапіць у акселератар на вясну 2024.

Даведацца больш.

#пітчынг #digital #IT