Restart Tracks – кароткія анлайн-курсы ад ProWomen BY па запуску бізнесу, фрыланс-практыцы і пошуку…

Restart Tracks – кароткія анлайн-курсы ад ProWomen BY па запуску бізнесу, фрыланс-практыцы і пошуку працы для жанчын

Калі: студзень 2024.

На курсах вы зможаце больш даведацца, што трэба зрабіць, каб дасягнуць свае прафесійныя мэты, і стварыць план на бліжэйшыя месяцы.

Гэтыя праграмы для вас, калі вы:
Разумееце, у якім фармаце хочаце працаваць
Ужо вызначыліся з прафесіяй або прадуктам, які будзеце запускаць
Ужо распачалі першыя крокі да сваёй мэты
Плануеце стварыць план дзеянняў і пачаць яго рэалізоўваць яшчэ падчас навучання
Вяртаецеся да працы пасля перапынку і хочаце атрымаць падтрымку
Ужо пачалі працу ў адным з фарматаў, але не хапае ўпэўненасці, што ўсё ідзе правільна.

Прапануюцца тры напрамкі навучання:

Кар’ера
Для тых, хто ўжо шукае працу ў найманні, збіраецца хуткім часам змяніць месца працы або выйсці на рынак працы пасля перапынку. Будзем казаць аб аўдыце моцных бакоў, пошуку працы, выпрабавальным тэрміне і старце новай кар’еры.

Бізнес
Для тых, у каго ўжо ёсць ідэя і хто жадае ў новым годзе запусціць бізнес і пачаць продаж тавараў ці паслуг. Разбярэмся, як бачыць бізнес-магчымасці, пралічваць і правяраць ідэі, вызначаць кошты на свае тавары і працаваць легальна.

Фрыланс
Для тых, у каго ўжо ёсць неабходныя прафесійныя навыкі і веды, якія можна прапанаваць як паслугу ў фармаце самазанятасці ці фрылансу. Абмяркуем прафесійную ўпэўненасць, стварэнне паслугі, нюансы юрыдычнага афармлення і пошук кліентаў у сацсетках.

Усе курсы буду праходзіць паралельна, таму трэба абраць адзін з напрамкаў.

Ддл: 4 студзеня.
Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты