Міждысцыплінарная #рэзідэнцыя-студыя ад Бергенскага цэнтру электронных мастацтваў, #Нарвегія Для ка…

Міждысцыплінарная #рэзідэнцыя-студыя ад Бергенскага цэнтру электронных мастацтваў, #Нарвегія

Для каго: #творцы (#музыкі, #кампазітары, #рэжысёры), якія працуюць над мастацкім праектам, звязаным з гукам, рухам або электронікай.
Калі: 2-6 тыдняў ў інтэрвале люты – чэрвень 2024.

Перавагу аддаюць праектам, якія з’яўляюцца эксперыментальнымі, задзейнічаюць тэхналогіі або даследуюць сувязь тэхналогій з мастацтвам і грамадствам. BEK прапаноўвае свае памяшканні і абсталяванне, творцы павінны працаваць самастойна. Рэзідэнты студыі могуць запісацца да штатных спецыялістаў, каб пракансультавацца аб патрэбах свайго праекту.

Рэзідэнцыя прапануе:
– студыю гукапісу
– відэастудыю
– лабараторыю электронікі
– праектны пакой
– бібліятэку.

Рэзідэнцыя не забяспечвае пражыванне, праезд, суткавыя і г.д. Каб пакрыць гэтыя выдаткі, можна падаць заяўкі на трэвэл-гранты, напрыклад, ад EU4Culture.

Ддл: 7 студзеня.
Падаць заяўку.

#міждысцыплінарныя_праекты #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа