Cogito Ergo Sum – анлайн-#курс для беларусаў_к па грамадскай і унутранай свабодзеДля каго: #культдз…

Cogito Ergo Sum – анлайн-#курс для беларусаў_к па грамадскай і унутранай свабодзе

Для каго: #культдзеячы, #актывісты і інш.
Калі: 1 месяц з 8 студзеня 2024.

Свабода грамадства пачынаецца з унутранай свабоды кожнага чалавека. Cogito Ergo Sum – гэта навучальная праграма для актыўных беларусаў і беларусак, якія хочуць зазірнуць унутр сябе і сустрэцца з усімі тымі перашкодамі, якія стаяць на шляху да ўнутранай свабоды.

Праграма складаецца з 8 анлайн-заняткаў (4 лекцыі і 4 практыкі), на якіх вы:

Паглыбіце сваё разуменне свабоды ў кантэксце філасофіі, эканомікі, палітыкі, лідэрства і ідэнтычнасці
Прааналізуеце страхі і ўстаноўкі, якія не даюць вам стаць унутрана свабоднымі
Зразумееце, як моладзевы актывізм звязаны з міжнароднай палітыкай
На прыкладзе вядомых дзеячаў даведаецеся, як разуменне сваёй беларускасці натхняе і дае сілы бараніць сваю незалежнасць і многае іншае.

Ддл: 4 студзеня 2024.
Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты