2 магчымасці для творцаў, якія працуюць з фатаграфіяйДля каго: #фатографы, #фотамастакі і #мастакі. …

2 магчымасці для творцаў, якія працуюць з фатаграфіяй

Для каго: #фатографы, #фотамастакі і #мастакі.

1⃣ Musée du quai Branly – #прэмія па фатаграфіі для нееўрапейскіх творцаў у #Парыж, #Францыя

Калі: чэрвень 2024 – красавік 2025.

Музей фінансуе працы трох лаўрэатаў, адабраных па праектам. Стварэнне прац будзе адбывацца ў 2024-2025, а пасля фатографа запросяць на 7-10 дзён у Парыж для друку фатаграфій

Арганізатары прапануюць:
– вытворчы грант 30 000 EUR
– выдаткі на пражыванне
– выдаткі на выраб рэпрадукцый.

Прэмія прызначана для творцаў, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЕС альбо маюць падвойнае грамадзянства.

Ддл: 11 сакавіка.
Падаць заяўку.

2⃣ Photoszene Köln: Artist Meets Archive – #рэзідэнцыя па працы з архівам фатаграфій у #Кельн, #Германія

Калі: лета 2024.

Фестываль International Photoszene Köln запрашае творцаў распрацаваць выставу на аснове даследавання фатаграфічных калекцый. Навукова-даследчыя паездкі мастакоў плануюцца максімум на 1 месяц, а дэманстрацыя вынікаў працы адбудзецца ў ў межах фестывалю з траўня 2025 года.

Арганізатары прапануюць:
– доступ да архіва
– куратарскую падтрымку
– ганарар падчас рэзідэнцыі 1500 EUR
– ганарар за канцэпцыю праекту 1500 EUR
– ганарар за рэалізацыю выставы 1500 EUR
– базавае фінансаванне выставы
– праезд
– пражыванне
– экскурсіі.

Ддл: 31 студзеня.
Падаць заяўку.

#фатаграфія #даследванні #конкурс