Універсітэт мастацтваў у межах праграмы «Устойлівае развіццё праз дызайн» запрашае на рэзідэнцыю. Шукаюць мастака ці дызайнера, якія хацелі б распрацаваць новы праект, прысвечаны біяматэрыялам ці ўстойлівым метадам вытворчасці з выкарыстаннем біялагічных рэсурсаў. Праца будзе паказана на Тыдні галандскага дызайну ў Эйндховене ў кастрычніку.