Магчымасці ад Гётэ-Інстутытута для творцаў і даследчыкаў па-за межамі ЕС і ў ЕСДля каго: #творцы, #д…

Магчымасці ад Гётэ-Інстутытута для творцаў і даследчыкаў па-за межамі ЕС і ў ЕС

Для каго: #творцы, #даследчыкі, #куратары, #мастакі і г.д.

1⃣KASSEL – #стыпендыя па працы з архівам Documenta

Калі: красавік-верасень.

У незалежнасці ад месцазнаходжання запрашаюць папрацаваць у Касэлі над тэмай, якая адкрывае новыя перспектывы для Documenta і яе транснацыянальных сувязей, выкарыстоўваючы архіў. Неабходна веданне нямецкай.

Стыпендыя складае 2000 EUR/месяц.

Падрабязней.

2⃣ Cycle Up! – #рэзідэнцыя для творцаў, якія ў ЕС

Калі: травень-верасень.

Удзельнікі будуць працаваць з тэмай стварэння bike-friendly асяроддзя ў адным з гарадоў – Берліне, Браціславе, Катавіцэ, Празе і Тарту. Прадугледжваецца актыўнае ўзаемадзеянне з мясцовымі супольнасцямі. Неабходна веданне англійскай мовы.

Рэзідэнцыя прапануе пражыванне, вытворчы бюджэт, праезд і суткавыя.

Падрабязней.

3⃣ Творча-даследчая #рэзідэнцыя для тых, хто жыве ў #Германія

Калі: 15-31 кастрычніка.

Запрашаюць у Цэнтр мастацкіх даследаванняў Casa Planas на Маёрцы. Тэмы творчых даследаванняў – архівы, паштоўкі, пейзажы, турызм і #памяць. Неабходна веданне англійскай мовы.

Рэзідэнцыя прапануе пражыванне, праезд і ганарар 2700 EUR (brutto).

Падрабязней.

Дэдлайн усіх праграм: 31 студзеня.

#даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #мастацтва