Kunstraum Lakeside – #конкурс прапаноў персанальных выстаў у #Аўстрыя Для каго: #мастакі, #перформе…

Kunstraum Lakeside – #конкурс прапаноў персанальных выстаў у #Аўстрыя

Для каго: #мастакі, #перформеры, #дызайнеры і г.д.
Калі: 6 – 8 тыдняў у 2025.

Запрашаюць з праектамі на тэму «глюк». Цікавяць працы, ў якіх творцы эксперыментуюць са спосабамі рэпрэзентацыі ў выяўленчым мастацтве, даследуюць мяжы мастацтва, навукі і тэхналогій. Інстытуцыя Kunstraum Lakeside звязана з навукова-тэхнічным паркам, праграма арыентавана на «мастацкае даследаванне». Гэта значыць не толькі прастора эстэтычнага досведу, але і развагі аб умовах дзейнасці творцы ў межах мастацкай практыкі.

Арганізатары прапануюць:
– ганарар 1200 EUR
– вытворчыя выдаткі 1500 EUR
– выдаткі на PR/маркетынг, пераклады, дакументацыю, адкрыццё
– выдаткі на праезд і пражыванне падчас выставы.

Ддл: 10 сакавіка.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #media_art #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы