Навіны
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
7 Чижей № 173Менск— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Святлана Ціханоўская адказала на вострыя пы…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…

Фонд MOCHNARTE, #Польшча, запрашае беларускіх творцаў, якія займаюцца сучасным візуальным мастацтвам…

*

Фонд MOCHNARTE, #Польшча, запрашае беларускіх творцаў, якія займаюцца сучасным візуальным мастацтвам, прыняць удзел у конкурсе на кароткатэрміновыя рэзідэнцыі

Для каго: #мастакі/_чкі індывідуальна ці калектывамі.
Тэрмін прыбывання: 3-15 дзён цягам 2024.

Фонд знаходзіцца ў вёсцы Mochnate недалёка ад мяжы з Беларуссю, каля Белавежскай пушчы. Архітэктурны комплекс складаецца з некалькіх дамоў, якія адпавядаюць традыцыям мясцовага драўлянага дойлідства. Падчас рэзідэнцыі #творцы будуць жыць у камфортных пакоях, карыстацца прасторай для мерапрыемстваў і майстэрняй.

Прапануецца прастора — безаплатна.
Не пакрываюцца выдаткі на падарожжа і не прапануюцца ганарары.
⁃ Але арганізацыя гатовая падтрымаць у падачы заявак на гранты мабільнасці.

Для заяўкі неабходна даслаць дакументы:
– Portfolio, CV, artist statement (на ENG ці BEL мове) да 10 старонак. Абавязкова пазначце актуальную краіну пражывання;
– Апісанне праекта, над якім вы будзеце працаваць падчас рэзідэнцыі. Апісанне павінна ўключаць: назву, канцэпцыю і план рэалізацыі (на беларускай мове).

Усе дакументы дасылайце адным файлам, у фармаце PDF, на [email protected]. У суправаджальным лісце ўдакладніце:
⁃ Пажаданы месяц побыту
⁃ Ці патрэбна вам падтрымка ў пошуку гранта мабільнасці.

Тэрмін падачы неабмежаваны (фактычна – да сканчэння часавых слотаў!).
Даведацца больш.

#мастацтва #сучарт #рэзідэнцыя