Belarusian Content Lab – конкурс для незалежных аўтараў, якія ствараюць медыяпраекты, звязаныя з ку…

Belarusian Content Lab – конкурс для незалежных аўтараў, якія ствараюць медыяпраекты, звязаныя з культурай і ідэнтычнасцю беларусаў

Для каго: #артысты, #творцы, #прадзюсары, #сцэнарысты і г.д. – творчыя каманды з любой краіны і любога грамадзянства, зацікаўленых тэмамі, звязанымі з Беларуссю.

Мэта Belarusian Content Lab – спрыянне з’яўленню праектаў, якія будуць развіваць дыскурс і адлюстроўваць беларускую ідэнтычнасць і культуру.

Лабараторыя будзе складацца з комплекснай 6-месячнай праграмы пад кіраўніцтвам ментара, а таксама непасрэднай фінансавай падтрымкі ўсяго бюджэту праекта або яго часткі.

Фінансаванне будзе залежаць ад патрэбаў праекта на аснове наступных катэгорый:
1: Нізкабюджэтныя вэб-праекты або XR-праекты (інтэрактыўны або імерсіўны кантэнт) атрымаюць падтрымку ў распрацоўцы, вытворчасці і публікацыі. Чакаецца, што гэтыя праекты будуць завершаны і гатовыя да распаўсюду або запуску да канца 2024 (на працягу 6-9 месяцаў).
2: Высокабюджэтны фільм ці тэлесерыял атрымае падтрымку для стварэння матэрыялаў пачатковай стадыі.

Ддл: 19 лютага.
Даведацца больш.

#кіно #відэа