2 магчымасці для творцаў і арганізатараў мерапрыемстваў у #Варшава, #Польшча Для каго: #культдзеячы…

2 магчымасці для творцаў і арганізатараў мерапрыемстваў у #Варшава, #Польшча

Для каго: #культдзеячы, #творцы, #куратары і г.д.

1⃣ Jasna 10 – праграма пашырэння правоў і магчымасцяў крэатыўнага асяроддзя

Калі: кастрычнік 2024.

Мастацтва не толькі эстэтычная вобласць, але і інструмент для змены рэальнасці. Мэта праграмы – даць магчымасць ствараць #мастацтва, якое закранае сацыяльныя праблемы. Асноўны акцэнт зроблены на супрацоўніцтва.

Грант на праект: 40 000 PLN.

Ддл: 29 лютага.
Падаць заяўку.

***

2⃣ “Школа аб міграцыі” ад фонда Strefa WolnoSłowa

Калі: 9-10 сакавіка, 13-14 красавіка; 11-12 траўня; 8-9 чэрвеня, 21-22 верасня, 12-13 кастрычніка.

Школа прызначана для ўсіх, хто арганізуе ці хоча арганізоўваць культурныя ініцыятывы ў сваіх мясцовых супольнасцях і падтрымліваць сумесную дзейнасць людзей рознага паходжання. Ініцыятывы могуць быць як мастацкія, адукацыйныя, культурныя, так і актывісцкія. Запланавана праграма воркшопаў, прысвечаных кліматычнай міграцыі, аналізу тэматычных тэкстаў, розным падыходам працы з мігранцкімі супольнасцямі, мастацтву размовы і творчай працы з гісторыямі.

Праграма ладзіцца на польскай і англійскай мовах.

Ддл: 18 лютага.
Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты