У бліжэйшыя тыдні адмыслоўцы з каманд Беларускай Рады культуры, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і некалькіх сектаральна-арыентаваных культурніцкіх арганізацый і ініцыятываў ладзяць ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.
Сутнасць гэтай працы — вызначыць асноўныя прыярытэтныя кірункі ў неабходнай падтрымцы на беларускую культуру ў як мага больш дакладных формах і лічбах.
Вы можаце дапамагчы гэтаму працэсу, запоўніўшы дадзеную анкету.
У ёй пазначаныя задачы і тыпы дзейнасці, важнасць якіх варта прасоўваць у прыярытэты еўрапейскіх механізмаў фінансавання. Шчыра ўкажыце свае “кропкі болю”, а таксама вітаюцца ідэі, не ўключаныя ў анкету!
Вынікі апытанкі будуць выкарыстаныя для дакумента “Дарожнай мапы па падтрымцы культуры Беларусі”-2024, які, у сваю чаргу, будзе скарыстаны для адвакатавання нашых з вамі патрэб у Брусэлі.
Калі ласка, вылучыце 10 хвілін ужо ў бліжэйшыя дні! А таксама вельмі дапаможа ваш рэпост анкетавання калегам з іншых арганізацыяў ці ініцыятываў, чыё меркаванне варта падлічыць!