“Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці” – друга…

“Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці” – другая адкрытая #лекцыя ад праекта culture makes!

Калі: 7 сакавiка 17:00 Варшава / 18:00 Вільнюс / 19:00 Мінск
Дзе: #Вільнюс, #Літва ці #анлайн у Zoom

Лектар — Сцяпан Захаркевіч, знаны беларускі навуковец, аўтар навуковых публікацый, прысвечаных розным аспектам беларускай культуры, этнаграфіі і гісторыі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ЕГУ. Яго працы ахапляюць шырокі спектр тэм: культурная #спадчына, публічная #памяць, сучасныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай #ідэнтычнасці.

Лекцыя будзе прысвечаная пытанням фармавання і развіцця беларускай культуры, яе асноўных рыс і каштоўнасцяў:
⁃ Якія фактары і падзеі ўплываюць на фармаванне беларускай ідэнтычнасці?
⁃ Якім чынам яна змяняецца і развіваецца на працягу часу.
⁃ Якія выклікі стаяць перад сучасным беларускім грамадствам у захаванні і прасоўванні сваёй культурнай спадчыны?

Фармат: лекцыя + адкрытая #дыскусія.
Працоўная мова: BY.

Зарэгістравацца.
Падрабязней.