


Pierrot 2027 — фестываль лялечнага тэатра для дарослых
Падавацца могуць прафесійныя тэатры, незалежныя трупы і мастацкія калектывы з Балгарыі і іншых краін. Тэма — «Intersections»: арганізатары(-кі) чакаюць пастаноўкі, якія сутыкаюць розныя погляды, мовы і культуры.
Прапануюць: пражыванне і харчаванне для ўсёй каманды, ганарар.
Ддл: 15 снежня.
Дадаць у Google-каляндар
Artists and Scientists in Residence — гукавая рэзідэнцыя ligeti center у Гамбургу
Рэзідэнцыя 2027 года з тэмай «Where Sound Shapes Space» запрашае творцаў і навукоўцаў зрабіць міждысцыплінарны праект разам з камандамі і лабараторыямі цэнтра. Заяўку будуюць вакол аднаго з чатырох праектаў цэнтра: ад генератыўнай музыкі для шпіталя да 3D-гуку для жывых выступаў.
Прапануюць: пражыванне ў Гамбургу, працоўнае месца ў цэнтры, доступ да Production Lab, тэхнічную падтрымку і дакументацыю рэзідэнцыі. Стыпендыя: 1 200 EUR нета ў месяц (3 600 EUR за тры месяцы).
Ддл: 10 студзеня 2027. Інфармацыйны вэбінар у Zoom — 9 снежня а 10:00 (CET).
Дадаць у Google-каляндар
Onomatopee Publication Open Call — выданне даследчай кнігі або зборніка эсэ
Шукаюць кніжныя праекты, заснаваныя на даследаванні, крытычным аналізе або рэфлексіі над практыкай. Падавацца могуць аўтары(-кі), мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі) і калектывы з любой краіны — і з ідэяй, і з амаль гатовай кнігай. Мастацкая літаратура не прымаецца.
Прапануюць: супрацу на ўсіх этапах, ад зместу да формы; дапамогу знайсці рэдактара(-ку) і дызайнера(-ку); распаўсюд кнігі па ўсім свеце. Дызайн, рэдагаванне і друк звычайна аплачвае аўтар(-ка), а выдавецтва дапамагае шукаць суфінансаванне.
Ддл: 1 лютага 2027 — пяты раўнд; наступныя — 1 чэрвеня і 1 кастрычніка 2027.
Дадаць у Google-каляндар
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!