What lies under the water? — міжнародная лабараторыя, якую ладзяць

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі ##Царква #Царква
What lies under the water? — міжнародная лабараторыя, якую ладзяць моладзевая арганізацыя FACK e.V. з Альтэнбурга і праект Miód

Лабараторыя прапануе задумацца над тым, якія гісторыі застаюцца ў калектыўнай памяці, а якія паступова знікаюць з яе, хто і навошта перапісвае мінулае і як распазнаваць такія маніпуляцыі сёння. Удзельнікі(-цы) звернуцца да малавядомых старонак гісторыі рэгіёна Altenburger Land, у тым ліку да гісторыі жаночых філіялаў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, якія дзейнічалі на гэтай тэрыторыі.

◉ Калі: 5 анлайн-сустрэч са снежня 2026 па красавік 2027 года і тыдзень у Альтэнбургу 20–26 траўня 2027 года. Працоўная мова — англійская.

Падавацца могуць беларусы(-кі) 18–35 гадоў, якія цяпер жывуць у Польшчы: мастакі(-чкі), людзі з культурніцкай сферы, даследчыкі(-цы), журналісты(-кі), спецыялісты(-кі) ў адукацыі і актывісты(-кі). Трэба ўдзельнічаць ва ўсіх сустрэчах і ў афлайн-тыдні.

Арганізатары(-кі) пакрываюць дарогу, пражыванне і харчаванне. Удзел бясплатны.

Ддл: 30 лістапада.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар



「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!