5 хвілін, каб паўплываць на культурную палітыку ЕС Калі вы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі ##Царква #Царква

5 хвілін, каб паўплываць на культурную палітыку ЕС

Калі вы працуеце ў мастацтве ці культуры ў краіне ЕС, можаце запоўніць кароткую анкету Еўракамісіі EU Artists’ Survey. У ёй пытаюцца, як вам працуецца: пра заробкі і ўмовы працы, ці можаце вы свабодна ствараць і як на вашу працу ўплывае штучны інтэлект.

Анкета займае каля 5 хвілін і даступная на ўсіх мовах ЕС. Запоўніць яе можна да 15 студзеня 2027. Анкета

Па адказах Еўракамісія складзе першую справаздачу пра стан культуры ў ЕС, якая выйдзе ў 2027 годзе. Апытанне будуць праводзіць кожны год, каб лепш зразумець, з чым сутыкаюцца творцы, і ўлічваць гэта ў сваёй палітыцы.

Культурніцкія арганізацыі могуць зарэгістравацца ў EU Culture Dialogue Community. Тады Еўракамісія будзе запрашаць іх на кансультацыі і сустрэчы. У прыватнасці, з імі будуць абмяркоўваць будучую хартыю пра ўмовы працы творцаў (EU Artists’ Charter) і стратэгію ЕС па штучным інтэлекце ў культуры. Рэгістрацыя для арганізацый

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!