DeVos Institute Global Executive Fellowship: тры лета навучання ў ЗША для кіраўнікоў культурных арганізацый

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

DeVos Institute Global Executive Fellowship — тры лета навучання ў ЗША для кіраўнікоў і кіраўніц культурных арганізацый

DeVos Institute of Arts and Nonprofit Management набірае новую групу ў сваю трохгадовую праграму. Кожнае лета — чатыры тыдні інтэнсіва па стратэгіі, фандрайзінгу, маркетынгу, працы з праўленнем і фінансах, а паміж сесіямі — укараненне ўласнай стратэгіі ў сваёй арганізацыі.

Падавацца могуць кіраўнікі(-цы) (або на падобных пасадах) некамерцыйных арганізацый у сферы мастацтва, культуры, спадчыны і гуманітарыстыкі з любой краіны. Арганізацыі трэба мець не менш за трох штатных супрацоўнікаў(-ц), тры гады дзейнасці і гадавы бюджэт ад 250 000 USD (або 220 000 EUR).

Удзел бясплатны: інстытут пакрывае пералёт, пражыванне, суткавыя і матэрыялы, дапамагае з візай.

Ддл: 2 снежня.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!