NIAS Safe Haven Fellowship прапануе часовы прытулак даследчыкам, пісьменнікам, журналістам і мастакам

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

NIAS Safe Haven Fellowship дае часовы прытулак даследчыкам(-цам), пісьменнікам(-цам), журналістам(-кам) і мастакам(-чкам), чыю працу абмяжоўвае вайна, канфлікт або ціск дзяржаўных ці недзяржаўных структур

Падавацца могуць даследчыкі(-цы) з PhD і мінімум трыма гадамі досведу пасля абароны, а таксама пісьменнікі(-цы), журналісты(-кі) і мастакі(-чкі) з дыпломам бакалаўра і мінімум 7 гадамі прафесійнага досведу. Праект мусіць быць даследчым — у гуманітарных або сацыяльных навуках. Англійская — на ўзроўні C1.

Праграма прапануе кабінет, бібліятэку, агульныя абеды, субсідаванае жыллё за 975 EUR у месяц, кампенсацыю дарогі да 1 500 EUR і запрашальны ліст для візы. Тым, у каго няма дастатковага даходу, — стыпендыя 3 500 EUR у месяц (на яе падаюць асобна).

◉ Калі: верасень 2027 — студзень 2028.

Ддл: 14 снежня, 12:00 CET.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць стыпендыі і рэзідэнцыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!