Тры стыпендыі і магчымасці для творцаў у супрацоўніцтве з навукоўцамі University of Exeter

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры магчымасці для творцаў, якія хочуць папрацаваць з навукоўцамі

✦✦✦

University of Exeter Creative Fellowships — 6 000 GBP на 4–5 тыдняў з навукоўцамі

Каманда Arts and Culture University of Exeter запрашае творцаў любых дысцыплін у адну з дзвюх даследчых груп. Адна вывучае забруджванне мора каля Teignmouth, другая працуе з архівам шкляных негатываў Imperial Institute.

Прапануюць: працу побач з даследчыкамі(-цамі), публічныя падзеі і кароткі фільм пра праект.
Стыпендыя: 6 000 GBP з ПДВ — на ганарар, дарогу, пражыванне і вытворчасць. За ўдзел у інтэрв’ю плацяць 100 GBP.
Ддл: 15 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Net+ Creative Fellowships — 6 000 GBP на 5 тыдняў

Брытанскі даследчы цэнтр пра клімат і здароўе прапануе тры стыпендыі з рознымі партнёрамі. Тэмы: экалагічны ШІ ў Centre for Environmental Intelligence, гарадская прырода ў National Trust, прырода і здароўе ў Natural England. Праца доўжыцца 5 тыдняў паміж студзенем і кастрычнікам 2027 года, і частку можна рабіць дыстанцыйна.

Прапануюць: асобнага прадзюсара(-ку) для кожнага праекта, падтрымку падзей і прасоўвання вынікаў.
Стыпендыя: 6 000 GBP з ПДВ і яшчэ 1 000 GBP на працу з публікай. За ўдзел у інтэрв’ю плацяць 100 GBP.
Ддл: 15 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Arts Commission 2026/27 — 14 000 GBP на новы твор

Arts and Culture University of Exeter разам з факультэтам HASS замаўляе новы твор пра арганізацыйныя культуры — пра тое, як людзі працуюць разам у інстытуцыях. Шукаюць творцу любой дысцыпліны з прынамсі пяццю гадамі досведу і практыкай калабарацый. Працаваць трэба мінімум два дні на месяц у студзені – чэрвені 2027 года. Паказ твора — да канца ліпеня.

Прапануюць: прадзюсара(-ку), рабочую групу даследчыкаў(-ц) і фільм пра працэс. Твор застаецца ўласнасцю творцы.
Ганарар: 14 000 GBP з ПДВ і яшчэ да 4 000 GBP на стварэнне і паказ. За ўдзел у інтэрв’ю плацяць 100 GBP.
Ддл: 29 лістапада, 18:00 па Варшаве.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!