Mensch Maschine 2027: 20 000 EUR і тры месяцы рэзідэнцыі для праектаў на стыку мастацтва і энергіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Mensch Maschine 2027 — 20 000 EUR і тры месяцы рэзідэнцыі

Akademie der Künste, арт-цэнтр E-WERK Luckenwalde, фонд E.ON і варшаўскі «Уяздоўскі замак» шукаюць праекты на стыку мастацтва, энергіі і экалогіі. Тэма 2027 года — «Energy Ghosts»: энергія не як тавар ці рэсурс, а як палітычная, экалагічная і нават духоўная сіла, за якой стаяць гісторыі здабычы, працы, каланіялізму, міфаў і магіі.

Падавацца могуць мастакі(-чкі) на раннім этапе кар’еры з усяго свету — індывідуальна або групай. Візуальнае мастацтва, перформанс, кіно, гук, літаратура, новыя медыя — строгай мяжы паміж мастацтвам, дызайнам і архітэктурай няма. Профільная адукацыя пажаданая, але не абавязковая.

Стыпендыя: 20 000 EUR на ганарар і вытворчасць новага праекта, плюс майстэрня і жыллё ў Luckenwalde (40 хвілін ад Берліна) або жыллё ў Берліне, ментарства і куратарская падтрымка.

Ддл: 1 снежня, 23:59 CET.
Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць рэзідэнцыі і стыпендыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!