Creative Europe прапануе тры гранты да 2,5 млн EUR для медыя і журналістыкі ў 2027 годзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры магчымасці для медыя і журналістыкі ад Creative Europe

✦✦✦

NEWS – Journalism Partnerships 2027 — да 2,5 млн EUR на супрацу і плюралізм медыя

У конкурсу два кірункі. Collaborations — для кансорцыумаў мінімум з трох медыя і медыйных арганізацый з трох краін, якія разам шукаюць новыя мадэлі даходу, фарматы і стандарты. Pluralism — для арганізацый, якія запусцяць праграмы рэгрантынгу для мясцовых, незалежных і расследавальніцкіх медыя. Падаюцца юрыдычныя асобы з краін-удзельніц Creative Europe.
Фінансаванне: Collaborations — да 2 000 000 EUR (грант пакрывае 80% выдаткаў), Pluralism — да 2 500 000 EUR (90% выдаткаў).

Ддл: 4 лютага 2027 года, 17:00 па Варшаве.
Дадаць у Google-каляндар

Шукаеце партнёраў? 2 снежня, 14:00–15:30 па Варшаве — бясплатная анлайн-сесія пітчынгу і пошуку партнёраў для тых, хто падаецца на гэты конкурс. Ладзяць Creative Europe Desks з 24 краін, у тым ліку Польшчы; мова — англійская. Праз форму можна дадаць свой праект у базу для пошуку партнёраў, а да 22 лістапада, 18:00, — падацца на пітчынг. Каб проста далучыцца, трэба зарэгістравацца ў Zoom.

✦✦✦

NEWS – Media Literacy 2027 — да 500 000 EUR на праекты медыяграматнасці

Грант для кансорцыумаў мінімум з трох арганізацый з трох краін-удзельніц Creative Europe. Ён ідзе на кампаніі, інструменты і навучанне, якія дапамагаюць людзям распазнаваць дэзынфармацыю і маніпуляцыі. Перавагу аддаюць праектам для дарослых па-за сістэмай адукацыі і для краін, дзе свабода медыя пад пагрозай.
Фінансаванне: да 500 000 EUR на праект, грант пакрывае 70% выдаткаў.

Ддл: 20 студзеня 2027 года, 17:00 па Варшаве.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

NEWS – Media Freedom Rapid Response Mechanism 2027 — грант на абарону свабоды медыя

Creative Europe шукае кансорцыум мінімум з дзвюх некамерцыйных, міжнародных або даследчых арганізацый з дзвюх краін праграмы. Ён створыць і будзе весці агульнаеўрапейскі механізм хуткага рэагавання: юрыдычная і практычная дапамога журналістам(-кам) пад пагрозай, маніторынг парушэнняў свабоды прэсы, адвакацыйныя місіі.
Фінансаванне: агульны бюджэт — 3 000 000 EUR, без ліміту на праект; грант пакрывае 90% выдаткаў.

Ддл: 27 студзеня 2027 года, 17:00 па Варшаве.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць магчымасці ў журналістыцы і медыя на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!