Культурныя і мастацкія адказы на экалагічны крызіс – анлайн-#праграма і #грант па кліматычнай справядлівасці ад Фонду прынца Клаўса
Для каго:#творцы розных дысцыплін і #культдзеячы (8-15 гадоў прафесійнага досведу). Калі: 1 год (10 гадзін у месяц).
Запрашаюць да ўдзелу у гадавой праграме, прысвечаную культурным практыкам з акцэнтам на кліматычную справядлівасць. Цікавяць сацыяльныя, палітычныя і эканамічныя аспекты экалагічнага крызісу. Фонд Прынца Клаўса стварае міждысцыплінарную платформу для падтрымкі крытычнай мастацкай працы, аб’яднання зацікаўленых практыкаў і прафесійнага абмену. Праграма будзе аб’ядноўваць творцаў і дзеячаў культуры з настаўнікамі, кожны з якіх працуе над шырокім спектрам дысцыплін і экалагічных праблем.