On the Move выпусціў гайд па інклюзіўнай мабільнасці для прадстаўнікоў недастаткова прадстаўленых груп

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Encouraging Access from Underrepresented Groups — новы гайд ад On the Move пра інклюзіўную мабільнасць

Грант часта не пакрывае догляд дзяцей, а фіксаваная сума на падарожжа ставіць у горшае становішча тых, хто едзе здалёк. Новы гайд On the Move — міжнароднай інфармацыйнай сеткі пра культурную мабільнасць — збірае праграмы, якія такія бар’еры здымаюць.

Даследчыца Sophie Dowden прааналізавала 30 гайдаў па фінансаванні і 4016 адкрытых конкурсаў на сайце On the Move з 2020 па ліпень 2026 года — тэме гайда адпавядалі 316.

У выніку новы Encouraging Access from Underrepresented Groups сабраў праграмы для жанчын, трансперсон і гендарна разнастайных людзей, бацькоў і тых, хто даглядае блізкіх, людзей з інваліднасцю.
Асобная ўвага ў гайдзе — догляду. Жанчыны выконваюць непрапарцыйна вялікую частку неаплатнай працы па доглядзе, і гэта абмяжоўвае іх час, даход і магчымасць працаваць за мяжой. Таму, паводле аўтараў(-рак), падтрымка бацькоў змяншае гендарную няроўнасць і адначасова дапамагае творцам любога гендару.

Гайд складаецца з чатырох частак:
• аналіз адкрытых конкурсаў,
• агляд фінансавання,
• спіс магчымасцяў і
• пяць кейсаў.
Ён адрасаваны і мастакам(-чкам), якія шукаюць падтрымку, і фундатарам(-кам), якія ствараюць праграмы.

Гэта не каталог актуальных конкурсаў. Аўтары(-кі) раяць правяраць апошні набор і пытацца ў арганізатараў пра догляд дзяцей, жыллё для сям’і і даступнасць.

Што з гайда адкрыта зараз:

— Culture Moves Europe — гранты на індывідуальную мабільнасць для тых, хто легальна жыве ў краіне Creative Europe. Наступны дэдлайн — 30 лістапада 2026 года.

— Culture Moves Europe для арганізацый, якія прымаюць рэзідэнтаў(-так). Дэдлайн — 18 студзеня 2027 года.

— DAAD Artists-in-Berlin Program 2028 — рэзідэнцыя ў Берліне для пісьменнікаў(-ц), музыкаў і кінематаграфістаў(-ак). Дэдлайн — 15 снежня 2026 года.

Праграмы з гайда, якія ўжо былі на sekktor.online (наборы закрытыя): MacDowell · Perform Europe · IETM Global Connect · Women in the Mountains · Rotating AiRs

Гайд (PDF) · Старонка гайда на On the Move

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!