Свята беларускай літаратуры і 15-я цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця ў Гданьску 6–7 лістапада

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Калі вы яшчэ не вырашылі, як правесці бліжэйшыя выходныя, падкідваем вам нагоду запланаваць паездку ў Гданьск: Свята беларускай літаратуры і 15-я цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця

◉ Калі: 6–7 лістапада.

6 лістапада, пятніца
• 18:00–19:30 · «Памежжа сустрэч» – творчы вечар паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з удзелам Андрэя Хадановіча: вершы і пераклады, размова пра памяць, эміграцыю і выдавецкую працу па-за краінай.

7 лістапада, субота
• 12:00–20:30 · кірмаш беларускай і польскай кнігі, у тым ліку кнігі фіналістаў прэміі
• 12:00–20:30 · «Тутэйшы дзэн» – выстава графікі Артура Вакарава з вершаванымі тлумачэннямі Сабіны Брыло (экскурсія з мастаком – у 15:00)
• 12:00, 13:00, 14:00 · дакументальны фільм «Моўныя партызаны» Таццяны Гаўрыльчык (з англійскімі субцітрамі)
• 12:00–12:50 · «Ці ўмее AI лаяцца па-беларуску?» – інтэрактыўныя заняткі з «Мовай Нанова» (Эмілія Гаўрус, Аляксей Картыннік)
• 13:00–13:50 · «Перакладчыцкая майстэрня для ўсіх!» – інтэрактыўныя заняткі з Андрэем Хадановічам і Яаннай Бэрнатовіч
• 14:00–15:00 · «Чаго хочуць пісьменніцы? Жанчыны ў літаратуры» – дыскусія з Ганнай Янкутай, Таццянай Нядбай, Лерай Ваўкагонавай і Валянцінай Андрэевай
• 15:30–18:00 · сустрэчы з фіналістамі прэміі і аўтограф-сесіі: Аляксандр Карнаўх («Халодныя землі»), Дзяніс Трусаў («Боў і мерць у Хротне»), Арцём Шуканаў («Пентаквантар»)
• 18:00–18:45 · «Голас пакалення свабоды» – сустрэча з лаўрэатамі прэміі і прэзентацыя зборніка інтэрв’ю
• 19:00–20:30 · 15-я цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця: прэм’еры буктрэйлераў кніг-фіналістаў, абвяшчэнне лаўрэатаў і музычны выступ Лявона Вольскага з гітарыстам Паўлам Трыпуцем

Уваход вольны. Большасць падзей — па-беларуску. Частку пакажуць на YouTube Беларускага ПЭНа.

Даведацца больш
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!