
✦✦✦
Design Wave Festival 2026 — хакатон, пітчынгі і паказы ў Рызе
Трохдзённы фестываль 25–27 лістапада пра ўстойлівы і цыркулярны дызайн, лічбавую моду і ШІ ў творчасці. Можна прыехаць з ідэяй, прататыпам ці гатовай калекцыяй або далучыцца да каманды на хакатоне.
✦✦✦
This Memory — тэкстыльныя працы пра памяць для выставы ў Лондане
Responsa Foundation шукае працы ў любой тэхніцы: ткацтва, вышыўку, квілтынг, габелен, мяккую скульптуру, змешаныя медыя. Можна падаць адну працу — новую ці ўжо створаную — з тэкстам да 50 словаў. Працы, зробленыя з дапамогай ШІ, не прымаюцца.
Прапануюць: абраныя працы надрукуюць, аформяць у рамы і пакажуць 22 верасня – 3 кастрычніка 2027 года ў Peggy Jay Gallery (Burgh House, Лондан).
✦✦✦
BIEN 2027 — адкрыты набор на біенале тэкстыльнага мастацтва ў Славеніі
Тэма — «Traces of Grace». Падавацца могуць мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), даследчыкі(-цы) і калектывы з любой краіны: да трох прац у тэкстылі або з адсылкай да яго, не старэйшых за тры гады. Біенале пройдзе 29 траўня – 14 жніўня 2027 года ў чатырох славенскіх гарадах.
Узнагароды: галоўная — рэзідэнцыя; для аўтараў(-ак) да 29 гадоў — ETA Award з рэзідэнцыяй. Збор за падачу — 10 EUR (студэнтам(-кам) бясплатна), дастаўка працы — за кошт аўтара(-кі).
✦✦✦
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!