Сейм Літвы разглядае закон: каб публічна працаваць у адукацыі, культуры і спорце, беларус(к)ам трэба…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сейм Літвы разглядае закон: каб публічна працаваць у адукацыі, культуры і спорце, беларус(к)ам трэба будзе падпісаць дэкларацыю супраць агрэсіі Расіі

13 кастрычніка Сейм Літвы пачаў разглядаць праект папраўкі да закона пра абмежавальныя меры ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Урад ухваліў праект 30 верасня.

Калі закон прымуць, грамадзяне Беларусі змогуць публічна працаваць у Літве ў адукацыі, навуцы, культуры, мастацтве, спорце і забаўляльнай сферы толькі пасля таго, як падпішуць дэкларацыю. У ёй трэба асудзіць агрэсію Расіі супраць Украіны і падтрымаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Дэкларацыя будзе публічнай: падпісаць яе азначае таксама дазволіць яе апублікаваць. Правіла тычыцца таксама ўсіх, хто жыве ў Беларусі ці Расіі, і арганізацый з гэтых краін.

Працаваць не дазволяць таксама тым, хто працаваў на акупаваных тэрыторыях Украіны, падтрымлівае вайну ці рэпрэсіі. Арганізатары і арганізаткі мерапрыемстваў у Літве павінны будуць публікаваць звесткі пра тое, што ўдзельнікі і ўдзельніцы выконваюць гэтыя правілы. Дамовы, заключаныя да канца 2026 года, трэба будзе перагледзець да 28 лютага 2027 года.

Пакуль невядома, як будзе выглядаць дэкларацыя і што менавіта закон лічыць публічнай працай. Гэта павінен вызначыць урад да 15 снежня.

Сейм вернецца да праекта 19 лістапада. Калі закон прымуць, ён пачне дзейнічаць 1 студзеня 2027 года.

LRT пра рашэнне ўрада

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Vyriausybė pritarė siūlymui riboti agresiją remiančių rusų ir baltarusių veiklą Lietuvoje

Vyriausybė trečiadienį pritarė siūlymui riboti agresiją prieš Ukrainą remiančių Rusijos ir Baltarusijos veikėjų veiklą L…