Чатыры магчымасці для шырокага кола творцаў — ад візуальных мастацтваў да тэкстаў, гуку і дызайну✦✦✦…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Чатыры магчымасці для шырокага кола творцаў — ад візуальных мастацтваў да тэкстаў, гуку і дызайну

✦✦✦

Assetto Fellowships — 10 000 GBP і 3–4 месяцы ў Warburg Institute у Лондане

Для творцаў з міждысцыплінарнай практыкай на любым этапе кар’еры: візуальныя мастацтвы, кіно, фатаграфія, кампазіцыя, дызайн, геймдэв, літаратура і іншае. Асабліва чакаюць тых, чыя праца звязаная з выявамі і культурнай гісторыяй, а таксама тых, каго за апошнія 10 гадоў не падтрымлівала лонданская інстытуцыя.

Прапануюць: ганарар 10 000 GBP ≈ 11 600 EUR, да 1000 GBP на матэрыялы і магчымасць запытаць да 1500 GBP на даследчую паездку.
Ддл: 13 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Sixi AiR — рэзідэнцыя ў Нанкіне для аўтараў(-рак) з любой краіны

Падавацца можна з 18 гадоў, патрэбная англійская або кітайская. Тэмы 2027 года — міграцыя і памяць (Flux and Imprints) і тэкст на скрыжаванні літаратуры, гуку, музыкі і візуальнага мастацтва (Folds of Text). Рэзідэнцыя — вясной або восенню 2027 года.

Пакрываюць: дарогу ў абодва бакі, візу, страхоўку, жыллё, працоўную прастору і матэрыялы.
Ддл: 15 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Ruyò Journal — тэксты і візуальныя эсэ для нумара «Межы / Hudud»

Для мастакоў(-чак), пісьменнікаў(-ц), паэтаў(-к) і даследчыкаў(-ц). Падаваць можна эсэ, паэзію, прозу, візуальныя эсэ, гутаркі, пераклады і гібрыдныя формы — пра геаграфічныя, цялесныя, моўныя ці ўнутраныя межы. Нумар выйдзе на таджыкскай і англійскай мовах.

Прапануюць: публікацыю і ганарар аўтарам(-ркам) абраных прац.
Ддл: 15 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

A4 International Residency Program — 8 тыдняў у Чэнду для мастакоў(-чак), куратараў(-ак) і дызайнераў(-ак)

Візуальныя і сцэнічныя мастацтвы, музыка, кіно, саўнд-арт, архітэктура, куратарства, прадуктовы, fashion і інтэрактыўны дызайн. Чакаюць праектаў, якія працуюць з горадам і мясцовымі супольнасцямі. Рэзідэнцыі — вясной або восенню 2028 года.

Прапануюць: жыллё і студыю, дарогу ў межах бюджэту і вытворчы грант 10 000 CNY ≈ 1283 EUR.
Ддл: 31 снежня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!