Дзве магчымасці для творцаў сцэнічных мастацтваў на пачатку шляху ✦✦✦ (re)union 2027: #strictlyworki…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці для творцаў сцэнічных мастацтваў на пачатку шляху

✦✦✦

(re)union 2027: #strictlyworkinprogress — тыднёвая рэзідэнцыя ў Лісабоне для праектаў у працэсе

Лісабонскае біенале сцэнічных мастацтваў (re)union адбярэ тры незавершаныя працы ў сучасным танцы або міждысцыплінарнай практыцы.
◉ Падавацца могуць мастакі(-чкі), у якіх пакуль не больш за дзве прафесійныя працы.

Прапануюць: 250 EUR на тыдзень на вытворчыя і штодзённыя выдаткі. Дарогу і пражыванне пакуль не гарантуюць, але арганізатары(-кі) гатовыя шукаць варыянты разам.

Ддл: 11 лістапада, 17:59 па Лісабоне.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Theatertreffen International Forum 2027 — 18-дзённая стыпендыяльная праграма пры фестывалі нямецкамоўнага тэатра

Падавацца можна з любой сферы сцэнічных мастацтваў, асабліва з рэжысуры, акцёрскай працы, сцэнаграфіі і касцюма, драматургіі, тэксту, музыкі, відэа, перформансу, харэаграфіі і тэатральнай педагогікі. Арыентыр па ўзросце — 25–35 гадоў, але важнейшы этап развіцця.

Пакрываюць: квіткі на спектаклі, дарогу, пражыванне, харчаванне або суткавыя, страхоўку і візавы збор.

Ддл: 26 лістапада, 23:59 CET.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!