Дзве art & science рэзідэнцыі пра энергію✦✦✦ Schaufler Residency@TU Dresden 2027 — паўгадовая рэ…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве art & science рэзідэнцыі пра энергію

✦✦✦

Schaufler Residency@TU Dresden 2027 — паўгадовая рэзідэнцыя пры тэхнічным універсітэце Дрэздэна

Тэма новай фазы праграмы — «Energy Cultures in Transition»: як энергія і энергетычныя пераходы мяняюць культурныя практыкі, адносіны ўлады і ўяўленні пра будучыню.

Шукаюць міжнародна актыўных мастакоў(-чак) і калектывы з медыямастацтва, канцэптуальнага мастацтва і #перформанс, у якіх ужо ёсць значныя міжнародныя праекты.

Прапануюць: стыпендыю 3000 EUR нета ў месяц на 6 месяцаў, студыю ў кампусе, персанальную выставу восенню 2027 года і вытворчы грант да 10 000 EUR.

Ддл: 9 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

TRACES — 3-месячная рэзідэнцыя ў лабараторыі EPFL для візуальных мастакоў

Пілотны выпуск новай міжнароднай рэзідэнцыі на кампусе Energypolis у Sion. Можна папрацаваць побач з Laboratory for Energy Materials, дзе даследуюць «мяккія» паўправаднікі для гнуткіх сонечных батарэй і квантавых тэхналогій.

Падавацца могуць прафесійныя творцы з усяго свету — ад 25 гадоў і з прынамсі 2 гадамі практыкі.

Прапануюць: стыпендыю ≈ 2140 EUR у месяц, асобную кватэру, кампенсацыю дарогі да ≈ 1610 EUR, вытворчы бюджэт і доступ да лабараторыі.

Ддл: 22 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць рэзідэнцыі і стыпендыі на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!