Магчымасці ад SI Academy — бясплатныя праграмы Swedish Institute SI Academy: Eastern Europe — навуч…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Магчымасці ад SI Academy — бясплатныя праграмы Swedish Institute

SI Academy: Eastern Europe — навучальныя праграмы Swedish Institute пра дэмакратычнае кіраванне і набліжэнне да ЕС для Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. З Беларусі прымаюць толькі прадстаўнікоў(-ц) грамадзянскай супольнасці. Падавацца можна на некалькі праграм, але ўзяць могуць толькі на адну.

✦✦✦

STRIDE — лічбавая дэмакратыя на досведзе Швецыі і Эстоніі

Linköping University і University of Tartu разбіраюць этыку ШІ, сачэнне, давер да інстытуцый, лічбавую інклюзію і вяршэнства права.
Анлайн-этап — з 14 студзеня да 27 траўня 2027 года, потым 5–13 чэрвеня — паездка ў Эстонію і Швецыю. Праграму трэба прайсці цалкам.

Прапануюць: удзел бясплатны, дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюць.
Ддл: 31 кастрычніка.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Transparency Practices — празрыстасць, доступ да інфармацыі і сумесная выпрацоўка палітыкі

Halmstad University і Democracy Development Foundation (Арменія) пра антыкарупцыю, адказны абмен данымі і лічбавізацыю публічнага сектара. Можна (і трэба будзе) распрацаваць уласны праект змен для сваёй арганізацыі, таму на працы трэба мець магчымасць такія змены ініцыяваць.
Праграма ідзе з лютага да снежня 2027 года: анлайн-сесіі, тыдзень у Halmstad 7–11 чэрвеня і модуль у Ерэване, да якога можна далучыцца анлайн.

Прапануюць: удзел бясплатны, за тыдзень у Швецыі аплачваюць дарогу, пражыванне, харчаванне і мясцовы транспарт.
Ддл: 8 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Яшчэ тры праграмы — набор адкрыецца пазней

Пра кіраванне з удзелам грамадзян (participatory governance), дэмакратычнае лідарства праз народную адукацыю і культурную палітыку — апошняя толькі для Украіны і Арменіі. Спіс краін у кожнай праграмы можа адрознівацца, а спасылкі на падачу з’явяцца на старонцы SI Academy пасля адкрыцця набору.

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!