Дзве магчымасці ад Gasworks у Лондане — для тых, хто звязаны з Балтыяй Абедзве — частка шматгадовага…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці ад Gasworks у Лондане — для тых, хто звязаны з Балтыяй

Абедзве — частка шматгадовага партнёрства лонданскай арт-арганізацыі Gasworks і Upė Foundation.

✦✦✦

Upė Foundation Curatorial Fellow — аплатная пасада ў куратарскай камандзе Gasworks

Для куратараў(-ак) на раннім этапе кар’еры з сувяззю з Літвой, Латвіяй, Эстоніяй ці іх дыяспарамі: праз жыццё ў рэгіёне, паходжанне, мову, даследаванні або куратарскую працу. Поўны дзень на месцы ў Лондане 12 месяцаў (з магчымым падаўжэннем да 18): выставы, рэзідэнцыі, фандрайзінг — і суправаджэнне мастака(-чкі) Upė Foundation.

Заробак: 32 000 GBP ≈ 37 400 EUR у год плюс пенсійны ўнёсак 5 %. Візавае спонсарства Gasworks разгледзіць, калі яно патрэбнае.
Ддл: 9 лістапада, 13:00 па Лондане.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Рэзідэнцыя Gasworks — 11 тыдняў у Лондане і персанальная выстава для мастакоў(-чак), якія жывуць у краінах Балтыі

Для мастакоў(-чак) сучаснага візуальнага мастацтва на пераломным этапе кар’еры, якія базуюцца ў Літве, Латвіі ці Эстоніі.

Прапануюць: 175 GBP ≈ 205 EUR на тыдзень на жыццё, да 800 GBP ≈ 935 EUR на матэрыялы, пакой у Residency House, студыю з доступам 24/7, авіяквіткі, візу і праязны.
Ддл: 2 лютага 2027, 13:00 па Лондане.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!