«Як распрацаваць стратэгію па развіццю TikTok?» – анлайн-#лекцыя Эрыкі Марзана з Deutsche Welle
Для каго:#медыя, #культдзеячы і г.д. Калі: 7 сакавіка ў 18.00 (Варшава).
Не з пошуку вядучага або планавання кантэнту пачынаецца інтэграцыя TikTok у рэдакцыйныя працэсы. Каб спадабацца алгарытмам і абысці канкурэнтаў, першым крокам павінен стаць аналіз рынку і вывучэнне ўнікальнай дынамікі платформы.
Вы даведаецеся: – пра запуск TikTok: аналіз рынку – распрацоўку стратэгіі: вызначэнне мэт кантэнту – укараненне ў рэдакцыйныя працэсы: лепшыя практыкі TikTok – паспяховы вопыт: DW Македонія.
Эрыка Марзана – менеджар па развіцці аўдыторыі Deutsche Welle (DW) у Боне. Спецыялізуецца на ўмацаванні сувязей паміж рэдакцыямі і чытачамі. Узначальвае напрамкі TikTok і X (раней Twitter) у аддзеле развіцця аўдыторыі.
Мова лекцыі – англійская. Будзе даступны сінхронны пераклад на рускую.