«Кааператыў»: хакатон сацыяльна важных праектаў ад Школы кампетэнцый
Школа кампетэнцый вяртаецца з новай тэмай на восень — лідарства:
◉ Калі: 30–31 кастрычніка
◉ Дзе: #Варшава, #Польшча
◉ Удзел бясплатны (колькасць месцаў абмежаваная!)
✦ Запрашаюцца людзі з бізнесу, тэхналогій, адукацыі, медыя, культуры і сацыяльнай сферы. За два дні з гэтых скрыжаванняў павінны нарадзіцца калабаратыўныя праекты. Яны будуць даваць камусьці першы прафесійны досвед, яднаць супольнасці, ствараць новыя калабарацыі і дапамагаць тэсціраваць ідэі.
✦ Прыйсці можна з ідэяй, рэсурсам ці навыкам. Свая ідэя не абавязковая: калі ў вас ёсць аўдыторыя, экспертыза, пляцоўка ці гатоўнасць працаваць рукамі, welcome! Як уладкаваныя гэтыя тры кропкі ўваходу і на якія пытанні адказвае моцная заяўка, глядзіце ў картках.
Ддл:
• Калі вы ў Варшаве: 25 кастрычніка
• Для іншагародніх: 13 кастрычніка. Прадугледжаныя кампенсацыя дарогі наземным транспартам і пражыванне ў Варшаве.
Падаць заяўку
✦✦✦
+ Бонус для ўсіх, хто паспелі падумаць, што хакатон — гэта нешта выключна пра ІТ.
На наступным тыдні каманда ШК ладзіць анлайн-інфасесію, якую можна лічыць нулявым днём «Кааператыва».
✦ Арцём Карпечэнка, core-ментар Школы кампетэнцый, за плячыма якога 15+ гадоў удзелу ў хакатонах і акселератарах, раскажа, чым «Кааператыў» адрозніваецца ад класічнага хакатона і як правесці гэтыя 48 гадзін з максімальнай карысцю. Калі вы ніколі не ўдзельнічалі ў падобных падзеях, але хацелі паспрабаваць, гэтая частка для вас.
✦ Яна Голубева — brand lead ШК, раскажа пра калабаратыўнасць: чаму моцныя праекты амаль заўсёды збіраюцца з розных рэсурсаў, як гэта працуе знутры і якімі гучнымі калабарацыямі можна натхніцца.
Пасля сустрэчы заяўка перастане быць крокам ўсляпую: вы зразумееце фармат і будзеце ведаць, чаго ад вас чакаюць.
◉ Калі: 8 кастрычніка, 19:00 па Мінску (18:00 па Варшаве)
◉ Дзе: анлайн у Zoom
◉ Працягласць: 1,5 гадзіны
Зарэгістравацца
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Школа кампетэнцый вяртаецца з новай тэмай на восень — лідарства:
Мы разумеем яго шырэй, чым набор асабістых якасцяў ці пасаду. Лідарства пачынаецца ў момант, калі чалавек перастае быць удзельнікам чужых працэсаў і запускае ўласны, залучаючы ў яго іншых.