IETM Global Connect 2027 — праграма для прафесіяналаў(-ак) сучасных сцэнічных мастацтваўGlobal Conn…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

IETM Global Connect 2027 — праграма для прафесіяналаў(-ак) сучасных сцэнічных мастацтваў

Global Connect — флагманская праграма міжнароднай сеткі IETM. З 2021 года яе прайшлі 64 чалавекі з пяці кантынентаў. Асаблівую ўвагу абяцаюць краінам, дзе сяброў(-вак) IETM мала або зусім няма.

Можна падавацца прадусарам(-кам), мастакам(-чкам), менеджарам(-кам) і іншым прафесіяналам(-кам) сучасных сцэнічных мастацтваў з мінімум 5 гадамі досведу.

Прапануецца: бясплатнае пяцігадовае сяброўства ў IETM (2027–2031) з поўным доступам да падзей і трэнінгаў сеткі, анлайн-праграма са студзеня да траўня 2027 года, і паездка на сустрэчу IETM у Ларнаку — арганізатары пакрываюць усе выдаткі на дарогу, пражыванне і візу. Месцаў — да дзесяці.

Ддл: 15 кастрычніка, 23:59 (CEST).
Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!