Хуткі ддл! transmediale 2028 — куратарская пазіцыя ў БерлінеАдзін з вядучых сусветных фестываляў ма…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хуткі ддл! transmediale 2028 — куратарская пазіцыя ў Берліне

Адзін з вядучых сусветных фестываляў мастацтва і лічбавай культуры шукае куратара(-ку) выдання 2028 года.

Можна падавацца аднаму чалавеку або групе з мінімум 5 гадамі куратарскага досведу, рэальным досведам фандрайзінгу для мастацкіх праектаў, глыбокім веданнем міжнароднага медыямастацтва і свабодным валоданнем англійскай або нямецкай.

Важна: трэба ўжо жыць у Берліне або быць гатовым(-ай) пераязджаць на ключавыя перыяды — з кастрычніка-лістапада 2027 года пераезд у Берлін абавязковы; занятасць каля 70% на ўвесь тэрмін, а з кастрычніка 2027 — поўны дзень.

Прапануецца: ганарар 40 000 EUR на чалавека або 50 000 EUR на групу — за ўвесь 16-месяцовы кантракт (снежань 2026 — сакавік 2028), з магчымасцю падоўжыць яго на выданне 2029 года.

Для заяўкі на гэтым этапе патрэбныя: запоўненная форма (.docx) і ліст-абгрунтаванне да 700 слоў; куратарскую канцэпцыю просяць ад тых, хто трапіць у шорт-ліст.

Нагадваем, што куратаркай юбілейнай выставы transmediale’2027 стала беларуска Антаніна Сцебур — даследчыца, куратарка, галоўная рэдактарка AWC Journal і заснавальніца дэкаланіяльнай даследчай лабараторыі Mycelium.


Ддл: 30 верасня, 23:59 (Берлін).
Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!