Хуткі ддл! Magnum Learn Lab — стыпендыя на дзесяцімесячную праграму Magnum для фатографаў(-ак) 18–…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хуткі ддл! Magnum Learn Lab — стыпендыя на дзесяцімесячную праграму Magnum для фатографаў(-ак) 18–30 гадоў з краін Шэнгену

Першы доўгатэрміновы курс Magnum Photos: дзесяць месяцаў ментарства для аўтараў(-ак) на этапе ад пачатку да сярэдзіны кар’еры, з фокусам на мастацкае даследаванне і доўгае развіццё аднаго асабістага праекта. Ментары — фатографы(-кі) Magnum Newsha Tavakolian, Antoine d’Agata, Rafał Milach і іншыя.

Можна падавацца людзям 18–30 гадоў (на момент падачы), якія жывуць у адной з 29 краін Шэнгенскай зоны. Фармальная адукацыя не патрабуецца.

Прапануецца: поўнае вызваленне ад платы за курс — 17 450 USD (≈15 350 EUR): 112 гадзін выязных майстэрняў, 8 гадзін індывідуальнага ментарства і 136 гадзін Expert Days з людзьмі з індустрыі. Праграма ідзе са студзеня да лістапада 2027 года і завяршаецца макетам кнігі і паказам падчас Paris Photo.

Ддл: 28 верасня.
Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!