Стыпендыі ад HBK Braunschweig: год у Германіі і 1600 EUR у месяц Галоўнае: падчас фінансавання нельг…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Стыпендыі ад HBK Braunschweig: год у Германіі і 1600 EUR у месяц

Галоўнае: падчас фінансавання нельга мець заробак, іншую стыпендыю ці дзяржаўную дапамогу — стыпендыя мусіць быць адзіным даходам.

Ддл: 4 кастрычніка, 23:59 CEST.

✦✦✦

1⃣ Стыпендыі для мастакоў(-чак) — 7 месцаў: 5 у выяўленчым мастацтве і 2 у гукавым

Патрэбная завершаная мастацкая адукацыя, скончаная паміж 31 сакавіка 2016 і 1 красавіка 2023. Кожнаму(-ай) прызначаюць ментара(-ку) з прафесароў(-ак) HBK — выбіраць можна самім.
Прапануюць: 1600 EUR у месяц, кватэру, падтрымку на праект і дарогу, фінальную выставу.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

2⃣ Куратарская стыпендыя — адно месца для куратара(-кі) на раннім этапе кар’еры

Тут не патрабуюць ні мастацкай адукацыі, ні дыплома — толькі 3 гады куратарскага досведу. Задача: прыдумаць канцэпцыю фінальнай выставы, увайсці ў журы, якое адбірае мастакоў(-чак), і год з імі працаваць. Плюс уласны праект з установай у Ніжняй Саксоніі.
Прапануюць: 1600 EUR у месяц, кватэру, да 4000 EUR на выставу і 2000 EUR на дарогу.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!