Дзве грантавыя схемы Culture Helps Solidarity — ад 7 да 30 тысяч EUR → Заяўкі прымаюць ад Украіны і …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве грантавыя схемы Culture Helps Solidarity — ад 7 да 30 тысяч EUR

→ Заяўкі прымаюць ад Украіны і краін Creative Europe. Арганізатары: European Cultural Foundation, Insha Osvita, zusa і VETERANKA Movement.

✦✦✦

Project Grants — да 7 000 EUR на праекты пра памяць і досвед вайны

Фокус набору — Memory in Action: работа з досведам ветэранаў(-ак), сем’яў загінулых, людзей, якія перажылі палон, страту ці перамяшчэнне. Фарматы розныя — партысіпатыўнае мастацтва, архівы, выставы, аўдыя- і візуальны сторытэлінг, публікацыі, лакальныя акты памяці.

Прапануюць: да 7000 EUR, будзе падтрымана мінімум 15 праектаў. Можна пакрыць вытворчасць, ганарары, арэнду, дарогу і працу каманды. Праект да 6 месяцаў, старт не раней за 1 лютага 2027.

Ддл: 6 кастрычніка.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Collaboration Grants — да 30 000 EUR на міжнародныя партнёрствы з Украінай

Для кансорцыумаў, дзе ёсць мінімум адна арганізацыя з украінскім юрыдычным статусам (у тым ліку ў выгнанні) і мінімум адна з краіны Creative Europe. Тэмы — доступ да культурнага ўдзелу, інтэграцыя перамешчаных украінцаў(-ак), ветэраны(-кі), міжкультурны дыялог і ментальны дабрабыт.

Прапануюць: да 20 000 EUR на дзве арганізацыі і да 30 000 EUR на тры і больш. Плюс ментарства і нетворкінг-сустрэча. Праект да 12 месяцаў, старт не раней за 1 лютага 2027.

Ддл: 10 лістапада.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!