Культура і медыя — нетворкінг для новых партнёрстваў Беларуская Рада Культуры і Беларуская асацыяцы…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Культура і медыя — нетворкінг для новых партнёрстваў

Беларуская Рада Культуры і Беларуская асацыяцыя журналістаў у межах ArtPower Belarus запускаюць праграму, якая дапамагае культурніцкім праектам і медыя лепш зразумець адно аднаго: знайсці супольныя тэмы, фарматы супрацы і падрыхтаваць ідэі для калабарацый. У праграме — два анлайн-варкшопы і фінальны афлайн-нетворкінг у Варшаве.

Два фарматы на выбар:
• Уся праграма (анлайн-варкшопы 1 і 5 кастрычніка + афлайн-нетворкінг 14 кастрычніка);
• Толькі афлайн-нетворкінг 14 кастрычніка. Для ўдзельнікаў(-ц) афлайн-сустрэчы магчыма пакрыццё дарогі наземным транспартам з іншых гарадоў Польшчы, а таксама з Літвы ці Германіі.

Важна: колькасць месцаў абмежаваная, ёсць папярэдняя верыфікацыя ўдзельнікаў(-ц); удзел у пітчынгу на фінальнай сустрэчы даступны толькі тым, хто прайшоў усю праграму, у тым ліку анлайн-варкшопы.

Ддл:
• 20 верасня — рэгістрацыя на усю праграму;
• 6 кастрычніка — толькі на афлайн-нетворкінг.
Зарэгістравацца

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!