Перакладчыцкая майстэрня — анлайн-праграма для перакладчыкаў і перакладчыц на беларускую мовуМожна …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Перакладчыцкая майстэрня — анлайн-праграма для перакладчыкаў і перакладчыц на беларускую мову

Можна падавацца тым, хто хоча паспрабаваць сябе ў мастацкім перакладзе на беларускую, або ўжо перакладае і хоча развівацца прафесійна — запрашаюць як новых удзельнікаў(-ц), так і выпускнікоў(-ц) мінулых сезонаў. 5 найбольш матываваных змогуць працягнуць працу індывідуальна з ментарамі(-камі).

◉ Заняткі кожны чацвер, 18:00–20:00 (беларускі час). Старт 15 кастрычніка.

У праграме 11 сустрэч з разборам перакладаў, 2 сустрэчы пра карэктуру і рэдактуру, а таксама сустрэча пра культурныя і аўтарскія правы перакладчыкаў(-ц).

Вядзе Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа.

Ддл: 1 кастрычніка.
Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць магчымасці ў літаратуры на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!