“Інсайты знутры краўдфандынг-платформы: якія кампаніі сапраўды (не) працуюць і чаму? Досвед каманды…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Інсайты знутры краўдфандынг-платформы: якія кампаніі сапраўды (не) працуюць і чаму? Досвед каманды Gronka” — другая фоллоў-ап сустрэча пасля нашай летняй серыі лекцый “Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў”

Калі: 9 верасня (серада), 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

Нагадваем пра нашы супольныя планы на вечар бліжэйшай серады!

Спікеркі: амбасадорка платформы Крысціна Дробыш і тэхнічная спецыялістка платформы.
І важны апдэйт! Да сустрэчы далучацца запрошаныя госці каманда Sort of Cinema, якая паспяхова правяла кампанію на Gronka і сабрала сродкі на беларускі кароткаметражны фільм.

Сустрэча будзе карысная ўсім, хто хоча сістэматызаваць веды пра тое, як і для якіх праектаў працуе краўдфандынг, а таксама адэкватна спланаваць кампанію і нагрузку па прома-дзейнасці. Вы толькі ацаніце праграму(!):

1. Краўдфандынг: што гэта і як ён працуе
простымі словамі. Чым ён адрозніваецца ад фандрайзінгу і дабрачынных збораў.
2. Для якіх мэтаў можна, мае сэнс і карысна выкарыстоўваць краўдфандынг
3. Якія праекты варта
(альбо не!) запускаць праз краўдфандынг
4. Асаблівасці беларускага краўдфандынгу сёння
5. Як працуе Gronka — погляд знутры:
• Шлях праекта ад ідэі да запуску кампаніі; што робіць сама платформа, а што застаецца адказнасцю аўтара?
• Якія дадзеныя і сігналы бачыць каманда і па чым можна зразумець, што кампанія «паляціць» або, наадварот, пачынае буксаваць.
6. Што сапраўды працуе: кейсы паспяховых кампаній
Не проста паспяховыя кейсы, а разбор механікі кожнага: праект → мэта → што зрабілі → што спрацавала → чаму спрацавала → што могуць паўтарыць іншыя аўтары.
+ Q&A

Далучайцеся, калі гэта для вас бяспечна.

Зарэгістравацца.
Важна! Ёсць крок верыфікацыі. Пасля яго вы атрымаеце індывідуальны лінк на сустрэчу. Абавязкова правярайце спам!

✦✦✦

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!