Другі тыдзень верасня прыносіць вам і нам 23 дэдлайны Частка магчымасцяў адкрытая толькі для тых, …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Другі тыдзень верасня прыносіць вам і нам 23 дэдлайны

Частка магчымасцяў адкрытая толькі для тых, хто жыве ў пэўных краінах. Таму сёння вылучаем тыя, дзе грамадзянства не мае значэння.

7 верасня:
Platform Dalí — рэзідэнцыі ў навуковых інстытуцыях Барселоны, ганарар 7500 EUR і да 25 000 EUR на вытворчасць;
KNOWCASE — да 100 000 EUR на інсталяцыю ў Мадрыдзе;
Hunt Open Submission — выстава ў Лімерыку.

8 верасня:
Numèric 2026 — рэзідэнцыя ў Каталоніі пра слова і вялікія моўныя мадэлі;
Біенале тэатральнага плаката — прымаюць з усяго свету.

9 верасня:
Princeton Arts і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год, сёлета толькі танец, тэатр, музыка і візуальныя мастацтвы.

10 верасня — самы шчыльны дзень тыдня:
◦ Тры рэзідэнцыі Studio ALTA у Празе: House of Research, House in the Neighborhood, House of Sweat;
Refusing Rehearsing Resisting — праграма VBKÖ у Вене для калектыўных выставаў, 4000 EUR на праект;
101 Art Book: Faces Edition — адбор у друкаваную кнігу і прэмія 500 USD;
ArtEvol 2026 — выстава ў Saatchi Gallery.

11 верасня:
MacDowell — рэзідэнцыі ў ЗША для творцаў з любой краіны;
Radcliffe Fellowship — 78 000 USD у Гарвардзе;
Martin Roth-Initiative — рэлакацыя ў Германію для творцаў у небяспецы;
кансультацыі Еўракамісіі пра ШІ ў культуры — не грант, а шанц паўплываць на палітыку, бясплатна і для ўсіх.

Fellowships Without Borders чакае заяўкі з Усходняга партнёрства, а «Журфак па суботах» набірае ў Вільнюсе і Варшаве.

→ 9 верасня а 17:00 CEST / 18:00 па Мінску — наша другая follow-up сустрэча да курса: «Інсайты знутры краўдфандынг-платформы: досвед каманды Gronka». Зарэгістравацца

Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!