Размова не толькі пра фізічную даступнасць, бо інклюзія – пра клопат і падтрымку, разнастайнасць і роўнасць. Акрамя лекцый і сустрэч, запланавана стварэнне зінаў пра інклюзіўны горад. Падчас праграмы удзельнікі таксама наведаюць профільную арганізацыю, якая працуе з уразлівымі групамі у беларускіх гарадах.
Запрашаюць разам шукаць адказы на пытанні: – Як зрабіць прастору камфортнай для гараджан_ак усіх узростаў? – Ці трэба ўлічваць правы жывёл у гарадскім асяроддзі? – Як гораду быць клапатлівым для людзей ментальнымі асаблівасцямі? І шмат іншага!