BIRN Audience-Engaged Journalism Grants — да 9400 EUR для медыя BIRN запускае першы набор грантаў д…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

BIRN Audience-Engaged Journalism Grants — да 9400 EUR для медыя

BIRN запускае першы набор грантаў для рэдакцый, якія хочаць рабіць журналістыку з ўключэннем аўдыторыі. Падаць можна арыгінальную ідэю расследавання або глыбокай журналісцкай гісторыі і патлумачыць, як супольнасць будзе ўдзельнічаць у яе распрацоўцы.

Можна падавацца юрыдычна зарэгістраваным медыяарганізацыям з Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Венгрыі, Косава, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Польшчы, Сербіі і Славакіі (арганізацыя павінна быць зарэгістраваная не пазней за 1 студзеня 2024 года).

Прапануецца: гранты медыяарганізацыям — да 4700 EUR індывідуальна для нацыянальных, рэгіянальных ці лакальных тэм, або да 9400 EUR для мінімум двух рэдакцый, якія разам працуюць над тэмай.

Праекты стартуюць 1 снежня 2026 года і могуць доўжыцца да 8 месяцаў.

Q&A-сесія: 7 верасня, 14:00 CET.

Ддл: 12 кастрычніка, 23:59 CET.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!