Штош, калегі… наша серыя лекцый пра тое, як разнастаіць фандрайзінг на грамадска-культурніцкія праек…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Штош, калегі… наша серыя лекцый пра тое, як разнастаіць фандрайзінг на грамадска-культурніцкія праекты, мае свае наступствы… І не менш напоўненыя практычнымі ведамі!

Напачатку верасня мы зладзім дзве follow-up сустрэчы з камандамі, якія практыкуюць прыцягненне фінансавання па-за грантамі.

1⃣ “Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”
Калі: 2 верасня (серада), 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

Алена Каховіч, сузаснавальніца Клуба, і Ліза Мас, спецыялістка па камунікацыях КБМ, распавядуць:

Як працуе Клуб беларускіх мецэнатаў:
• Структура і механіка працы;
• Этапы развіцця і пошук першых мецэнатаў.

Упакоўка праекта для фандрайзінгу:
• Як прэзентаваць праект патэнцыйнаму мецэнату;
• Як адаптаваць асабістую камунікацыю.

Пошук мецэнатаў і пабудова адносін:
• Асабістыя кантакты, інтрадакшны, сустрэчы і фолоў-ап;
• Як будаваць доўгатэрміновыя адносіны.

Праца з праектамі і мецэнатамі:
• Адбор праектаў і медыяцыя паміж праектам і мецэнатам;
• Камунікацыя, давер і канфідэнцыйнасць.

Межы ў фандрайзінгу:
• Як не ператвараць кожнае знаёмства ў продаж;
• Як сумяшчаць фандрайзінг з нармальнымі чалавечымі адносінамі.

Зарэгістравацца

✦✦✦

2⃣ “Інсайты знутры краўдфандынг-платформы: якія кампаніі сапраўды (не) працуюць і чаму? Досвед каманды Gronka**
Калі: 9 верасня (серада), 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск

Сустрэча будзе карысная ўсім, хто хоча сістэматызаваць веды пра тое, як і для якіх праектаў працуе краўдфандынг, а таксама адэкватна спланаваць кампанію і нагрузку па прома-дзейнасці.

Амбасадорка платформы Крысціна Дробыш і тэхнічная спецыялістка Gronka распавядуць:
• Для якіх мэтаў можна выкарыстоўваць краўдфандынг
• Якія праекты варта — і не варта — запускаць праз краўдфандынг
• Асаблівасці беларускага краўдфандынгу сёння
• Як працуе Gronka — погляд знутры
• Што сапраўды працуе: кейсы паспяховых кампаній
• Што не працуе: памылкі на рэальных кейсах

Зарэгістравацца

✦✦✦

Агульнае ў абедзвюх сустрэчах:
Q&A-сесіі:рыхтуйце вашы самыя гарачыя пытанні!
Працягласць: каля гадзіны.
Працоўная мова: беларуская.
Па бяспецы: можна прысутнічаць ананімна, аднак пры рэгістрацыі ёсць крок верыфікацыі вашай асобы.

✦✦✦

Глядзець лекцыі “Фандрайзінг для грамадска-культурніцкіх праектаў”

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!