Embassy of Foreign Artists — рэзідэнцыя ў Жэневе для мастацкага даследавання архіваў міжнародных ар…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Embassy of Foreign Artists — рэзідэнцыя ў Жэневе для мастацкага даследавання архіваў міжнародных арганізацый

EOFA разам з Centre for Digital Humanities and Multilateralism пры Geneva Graduate Institute запрашае на трохмесячную рэзідэнцыю ў Жэневе — горадзе, дзе захоўваюцца архівы ААН, Чырвонага Крыжа і дзясяткаў іншых міжнародных арганізацый. Ідэя — пераасэнсаваць гэтыя матэрыялы: не толькі афіцыйныя справаздачы і пагадненні, але і рукапісныя нататкі, чарнавікі, мастацкія працы, нефармальныя аўдыязапісы, якія там таксама захоўваюцца.

Можна падавацца прафесійным маста(ч)кам ва ўзросце ад 28 гадоў — у сцэнічных, візуальных ці прыкладных мастацтвах.

Прапануецца: пражыванне ў прыватным пакоі, стыпендыя 1400 CHF у месяц (≈ 1494 EUR) на жыццёвыя выдаткі, мастацкае і камунікацыйнае суправаджэнне ад EOFA, дапамога з кантактамі ў архівах і ўключэнне ў даследчую сетку CDHM.

Дакладныя даты рэзідэнцыі ў 2027 годзе ўзгадняюцца індывідуальна.

Ддл: 15 верасня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!